МЗС Расеі: Усе заявы пра нашых дыверсантаў у Еўропе – фэйк
Масква не бачыла і не бачыць доказаў дзейнасці сваіх спецслужбаў на Захадзе, заявіў журналістам падчас міжнароднай канферэнцыі па барацьбе з кібертэрарызмам у Менску намеснік міністра замежных спраў Расеі Алег Сырамалотаў:
— У дадзенай сітуацыі я ацэньваю гэта як распаўсюд фэйкавых навін. Ніякіх доказаў няма. А па-другое, якая Расеі справа да Скрыпаля і гэтак далей. Прыгадайце справу Літвіненкі, там тое самае: шмат шуму, а доказаў ніякіх. Вялікабрытанія лепш бы задумалася пра наступствы, якія ў яе ёсць і пр цяжкасці брэксіта. А гэта хаваецца. Тым больш, Тэрэза Мэй вісіць. У яе набліжаецца з’езд партыі і, ці застанецца яна лідарам партыі, вялікае пытанне.
Расея адмятае ўсе абвінавачанні ў сваёй датычнасці да атручвання былога выведчыка Сяргея Скрыпаля і яго дачкі ў Вялікай Брытаніі. Не прызнае выведчыкамі нядаўна затрыманых у Нідэрландах расейскіх грамадзян. Захад пагражае ўзмацніць санкцыі супраць Крамля.
Сяргей Залескі, Беларускае Радыё Рацыя