МЗС РФ чакае тлумачэнняў ад міністра абароны Польшчы
МЗС РФ чакае тлумачэнняў з нагоды выказванняў міністра абароны Польшчы Антонія Мацярэвіча адносна таго, што Расея збольшага нясе адказнасць за „злачынствы ўкраінскіх нацыяналістаў” на Валыні 1943-1944 гг.
На словы польскага міністра адрэагавала афіцыйны прадстаўнік расейскага МЗС Марыя Захарава. На сваёй старонцы ў Facebook яна назвала выказванне Антонія Мацярэвіча „шавіністычным” і задала тры пытанні.
Марыя Захарава спачатку пацікавілася, ці з’яўляецца выказванне кіраўніка Мінабароны афіцыйнай пазіцыяй Варшавы, далей іранічна спытала, „ці ёсць гістарычныя падзеі і прыродныя з’явы ў Польшчы, у якіх Расея не вінаватая”, а ў канцы дадала, „ці няма асцярогі, што, маўкліва заахвочваючы падобныя шавіністычныя выказванні, польскае кіраўніцтва ад бытавой русафобіі непрыкметна скочваецца да распальвання нацыянальнай нянавісці”.
Нагадем, раней у эфіры тэлеканала TVP міністр абароны Польшчы Антоні Мацярэвіч заявіў, што Расея збольшага нясе адказнасць за „злачынствы ўкраінскіх нацыяналістаў” на Валыні 1943-1944 гг.
„Сапраўдным ворагам, тым, хто выкарыстаў частку нацыяналістычных сіл украінцаў для таго страшнага злачынства, генацыду, з’яўляецца Расея. Там знаходзіцца крыніца гэтага страшнага няшчасця”, – сказаў кіраўнік Мінабароны Польшчы.