МЗС РФ: Лукашэнка абраны законна



«Ацэнка расейскім бокам прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 2020 года не змянілася. Зыходзім з таго, што А. Р. Лукашэнка быў законна абраны беларускімі грамадзянамі», — заявіў намеснік дырэктара Дэпартамэнту інфармацыі і друку МЗС Расеі Мікалай Лахонін.

Па выніках назірання было канстатавана, што выбары прайшлі арганізавана, без відавочных парушэнняў і ў адпаведнасці з заканадаўствам Беларусі», — растлумачыў пазыцию Крамля Лахонін. «Пры гэтым дапускаем, што ў беларускім грамадстве на момант правядзення выбараў быў запыт на пэўныя палітычныя змены, — адзначыў ён. — На жаль, знешнія сілы паспрабавалі выкарыстоўваць дадзеную акалічнасць у сваіх мэтах, каб рэалізаваць у рэспубліцы чарговы сцэнар „каляровай рэвалюцыі», — сказаў прадстаўнік знешнепалітычнага ведамства РФ.

„Са свайго боку рашуча асуджаем любыя спробы прамога і ўскоснага ўмяшання ва ўнутрыпалітычныя працэсы Беларусі”, – дадаў Лахонін.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: Mikhail Tereshchenko/TASS/Scanpix/Leta