МЗС Беларусі: ” Тое ж самае было б і з нашым сцягам” (абноўлена)



МЗС Беларусі растлумачыў інцыдэнт у час канцэрту «Акіяна Эльзы» ў Менску, калі амапаўцы адбіралі ўкраінскія сцягі, клопатам пра гледачоў. Пра гэта паведамляе „Інтэрфакс-Украіна”.

„Па дадзеных МУС, калі на канцэрце аншлаг, тое ж самае было б і з нашым сцягам, каб не перашкаджаў гледачам. Любяць у нас „Акіян Эльзы!” – Гаворыцца ў афіцыйным твітэры МЗС Беларусі ў адказ на адпаведнае пытанне прэс-сакратара МЗС Украіны Яўгена Перабійніса.

Кіраўнік украінскага знешнепалітычнага ведамства падзякаваў беларускіх калег, аднак выказаў сумнеў, „каб міліцыя з такім жа азвярэннем і непавагай паводзіла сябе з беларускім сцягам”.

* * *

МЗС Украіны звярнуўся да калег з Беларусі з просьбай патлумачыць, ці забаронены ў краіне ўкраінскі сцяг.

Спікер украінскага МЗС Яўген Перабійніс размясціў у сваім Twitter відэа з канцэрта гурта „Океан Ельзи”, дзе беларускі АМАП адбірае ў слухачоў украінскія сцягі.

„МЗС Беларусі, калегі, гэта нармальна? Няўжо ўкраінскі сцяг забаронены ў Беларусі?”– адзначыў ён па-беларуску.

Як вядома, раней у інтэрнэце з’явілася відэа на якім бачна, як АМАП забараняе пранясенне ўкраінскай сімволікі на канцэрт гурта „Океан Ельзи” ў Менску.

[youtube id=”ERtjxHuRc1w”]

pravda.com.ua