На аэрадром у Баранавічах прыбылі вайсковыя кантынгенты з Кыргызстана і Таджыкістана
15 гадоў таму
Яны прымуць удзел у сумесным аператыўна-стратэгічным вучэнні „Баявое брацтва-2023”, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны Беларусі.
Нагадаем, сумеснае аператыўна-стратэгічнае вучэнне „Баявое братэрства-2023” пройдзе ў Беларусі з 1 па 6 верасня. Яно праводзіцца пад эгідай АДКБ. У рамках „Баявога братэрства” адбудуцца асобныя вучэнні па падрыхтоўцы розных складнікаў калектыўных сіл АДКБ. У вучэннях прымуць удзел больш за 2500 вайскоўцаў і больш за 500 адзінак узбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі. Будуць задзейнічаны палігоны „Брэсцкі”, „Гожскі”, „Даманаўскі”, „Абуз-Лясноўскі”, „Чапелева” і „Лясішча”.