На акцыях салідарнасці з палітвязнямі затрымана больш за сотню чалавек



Больш за 100 чалавек затрымана ў гарадах Беларусі напярэдадні вечарам падчас акцый салідарнасці. Пра гэта сведчаць дадзеныя праваабаронцаў. Больш за 80 чалавек было затрымана ў Менску, у тым ліку некалькі журналістаў.

Затрыманні таксама зафіксаваныя ў Віцебску, Гомелі, Гародні, Магілёве, Воршы, Наваполацку, Бабруйску, Маладэчне, Слуцку.

Як адзначае Праваабарончы сайт Вясна, пры затрыманні выкарыстоўвалася грубая сіла, некалькі чалавек былі збітыя.

Беларускае Радыё Рацыя