На беларускай мяжы затрымалі ўкраінскіх журналістаў
У Беларусі затрымалі дзве здымачныя групы ўкраінскага тэлеканалу 1+1. Пра гэта паведаміла журналістка украінскага тэлеканалу ТСН Вольга Мальчэўская.
Мальчэўская напісала ў твітары, што затрыманых на мяжы журналістаў шмат гадзінаў дапытвалі прадстаўнікі КДБ. Яна паведамляе Радыё Свабода, адзін з чатырох затрыманых здолеў затэлефанаваць калегам, але цяпер сувязі з затрыманымі няма.
Пазней затрыманыя зноў выйшлі на сувязь і паведамілі, што допыт супрацоўнікамі КДБ скончыўся, але іх па-ранейшаму не прапускаюць праз мяжу, бо пачалася дадатковая мытная праверка.