На Берасцейшчыне – 34 палітвязні
34 – столькі чалавек з’яўляюцца палітвязнямі па Берасцейскай вобласці. Дадзеныя апублікаваныя на сайце праваабарончага цэнтру „Вясна”. Амаль што кожны тыдзень спіс у рэгіёне павялічваецца на 1-2 асобы:
– У СІЗА №7, што месціцца ў Берасці, на дадзены момант знаходзіцца 19 чалавек. У СІЗА №6 у горадзе Баранавічы – 15 чалавек. Большасць была арыштаваная па справах, што звязаныя з падзеямі падчас выбараў 8 жніўні і пасля іх. Значная колькасць звязаная з так званай „карагоднай справай”.
Суды яшчэ не пачаліся. Чакаецца, што яны могуць адбыцца пачынаючы з другой паловы студзеня, адразу пасля таго, як пракуратура перадасць матэрыялы ў судовыя органы.
Апошні жыхар Берасцейскай вобласці, што днямі быў прызнаны палітычным вязнем, – гэта Святаслаў Герасімук. Папярэдне вядома – яго абвінавачваюць па частцы другой артыкула 293 Крымінальнага кодэксу (масавыя беспарадкі) і частцы першай артыкула 342 (групавыя дзеянні, што груба парушаюць грамадскі парадак).
Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце