На Берасцейшчыне найвышэйшыя паказчыкі выбарчай яўкі
На Берасцейшчыне адзін з найвышэйшых паказчыкаў яўкі ў датэрміновым галасаванні. У першы дзень на ўчасткі прыйшло больш за 5% выбаршчыкаў.
Незалежны назіральнік Дзмітрый Сяргіевіч, які назірае за галасаваннем на выбарчым участку ў пінскай сярэдней школе №18, які паведаміў, што паўсталі пытанні па агітацыі:
– Скрыні апячаталі ў нашай прысутнасці, нам паказалі, што ў іх насамрэч нічога няма. Пасля ў нас узніклі пытанні з нагоды таго, што павесілі праграму Аляксандра Лукашэнкі непасрэдна ў пакоі для галасавання, то бок гэта нельга, павінна быць быць толькі кароткая біяграфія. Спачатку спрабавалі ўпэўніць, што гэта можна: “Прыносце, любога іншага мы таксама павесім кандыдата”. Але ўсё ж такі гэта нельга, можна вешаць недзе ў фае школы, а на самім участку быць не павінна.
Старшыня групы назіральнікаў на выбарчым участку ў пінскай сярэдняй школе №7 Леў Злобін перакананы ў неабходнасці датэрміновага галасавання:
– Паводле закона аб выбарах назіральнік таксама ёсць. Працэдура нармальная, апраўдваць не апраўдваць, справа ў тым, што не кожны можа ў нядзелю. Вось ён цяпер прагаласуе, у яго ёсць час, прагаласаваў у яго выходны дзень вольны.
Датэрміновае галасаванне працягнецца да 10 кастрычніка. Па інфармацыі Цэнтральнай выбарчай камісіі падчас мінулай выбарчай кампаніі датэрмінова прагаласавала звыш 23% грамадзян.
Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя