На берасцейскіх актывістаў з’явіліся міліцэйскія арыенціроўкі
Аляксандр Кабанаў, Канстанцін Астапук, Лада Яраш, Таццяна Фесікава, Юлія Зубік, Зміцер Бекалюк — і гэта далёка не поўны спіс асобаў, на якіх зроблена міліцэйская арыенціроўка. Адпаведны здымак з’явіўся ў тэлеграм-канале Нехта і быў распаўсюджаны ў сацыяльных сетках, – распавёў блогер Сяргей Пятрухін:
– То бок, нас і так усе ведаюць у твар. Проста гэта паказвае стаўленне ўлады да людзей, якія проста змагаюцца за свае правы. Гэта паказвае, што ўлада „сышла з катушак”. Я гэта параўноўваю з акупанцкімі такімі захадамі.
Паводле Сяргея Пятрухіна, пакуль невядома, з чым могуць быць звязаныя такія дзеянні з боку праваахоўных ворганаў. Але ён не выключае, што ідзе проста запужванне актыву.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
