На Чарнігаўшчыне з-пад абломкаў абстралянага расейцамі вайсковага цэнтра дасталі 87 загінулых
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што ў выніку абстрэлу вайсковага цэнтра ў паселішчы Дзясна ў Чарнігаўскай вобласці загінулі 87 грамадзян.

«Колькі людзей мы страцілі за ноч? З гэтага пачынаецца мая раніца. Сёння мы завяршылі працу ў Дзясне. На жаль, такая статыстыка. Сёння з-пад завалаў дасталі 87 цел. Гэта 87 жыццяў. Без гэтых людзей будзе будучыня Украіны. Наша дзяржава сёння шмат губляе і вельмі дорага плаціць за свабоду і незалежнасць», — завіў Уладзімір Зяленскі 23 траўня ў часе свайго выступу на Эканамічным форуме ў Давосе (Швейцарыя).
Апошні раз расейцы абстралялі паселішча Дзясна, дзе знаходзіцца навучальны цэнтр Узброеных сіл Украіны, 17 траўня.
Беларускае Радыё Рацыя
