На Данбасе працягваюцца абстрэлы
У зоне Антытэрарыстычнай аперацыі сістэмна парушаюцца менскія пагадненні.
Украінскі бок вінаваціць сепаратыстаў з непрызнанай ДНР у абстрэлах украінскай тэрыторыі з артылерыі буйнога калібру, а таксама з мінамётаў і танкаў. Абстрэлы ўкраінскай тэрыторыі пацвярджаюць назіральнікі АБСЕ, а таксама ўкраінскія вайскоўцы.
Вось сведчанне байца-дабраахвотніка Багдана Шчурака, які вярнуўся з зоны АТА:
– Мінамёты 120-мм і 82-мм працуюць амаль кругласуткава, разоў 5-6 я асабіста бачыў, як працуюць іх танкі, і дарэчы іх танкі часцей працуюць не па нам, а па самаму Данецку – сепаратысцкія танкі. Я так паздраю, што ў той мамант там знаходзіцца АБСЕ, каб нас абвінаваціць.
Менскія пагадненні паміж Украінай, АБСЕ і Расейскай Федэрацыяй былі падпісаныя ў беларускай сталіцы 5 верасня 2014 года. Большасць пунктаў дагэтуль не выкананая.
Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя