На Гарадзеншчыне рыхтуюць назіральнікаў за выбарамі



На Гарадзеншчыне грамадскія кампаніі па назіранню за прэзідэнцкімі выбарамі пачалі навучанне валанцёраў. На працягу месяца плануецца падрыхтаваць дабраахвотнікаў, якія будуць валодаць ведамі і заканадаўчай базай для ажыццяўлення назірання за выбарамі прэзідэнта краіны, якія адбудуцца 11 кастрычніка. Як зазначае каардынатар штаба Таццяны Караткевіч па Гарадзенскай вобласці Зміцер Бандарчук, незалежнае назіранне за працэдурай выбараў прэзідэнта краіны мае на мэце: – Мы павінны зрабіць усё магчымае, каб абараніць галасы нашых выбаршчыкаў. Назіральнікі абавязкова паспрыяюць. Практыка такая, калі назіральнікі ёсць, камісіі заўсёды працуюць больш адкрыта і публічна. Назіральнікі ў гэтай кампаніі будуць мець задачу, каб адкрыта і публічна падлічваліся галасы.      

На Гарадзеншчыне назіранне за прэзідэнцкімі выбарамі ажыццяўляюць тры грамадскія ініцыятывы: “Праваабаронцы за свабодныя выбары”, міжпартыйная ініцыятыва “Права выбару” і аб’яднанне “За справядлівыя выбары”. Плануецца, што агульная колькасць незалежных назіральнікаў на Гарадзеншчыне падчас прэзідэнцкіх выбараў перавысіць 200 чалавек.

Беларускае Радыё Рацыя