На Гарадзеншчыне вызначаюцца з фарматам удзелу ў выбарах
Палітычныя партыі і рухі Гарадзеншчыны вызначаюць фармат удзелу ў прэзідэнцкіх выбарах. Калі ў асяроддзі праўладных арганізацый цішыня і спакой, то дэмакратычныя арганізацыі выбіраюць фармат удзелу ў выбарах пасля неабрання адзінага кандыдата.
Кажа кіраўнік Гарадзенскай гарадской арганізацыі Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў:
– Зразумела, што палітычная партыя не можа ігнараваць такую падзею, як прэзідэнцкія выбары 2015 года. На жаль трэба адзначыць, што прадстаўнікі беларускіх партый не здолелі дамовіцца пра вылучэнне адзінага кандыдата, безумоўна гэта была асноўная прычына па якой усе арганізацыі актыўна ўдзельнічалі б у гэтым працэсе. Партыя БНФ падтрымала вылучэнне Таццяны Караткевіч у якасці прэтэндэнта, мне здаецца што самае пазітыўнае – гэта тое, што арганізацыі, якія ўваходзяць у ініцыятыву „Народны рэферэндум”, нарэшце пачалі далей, чым бліжэйшая кампанія.
Апрача прэтэндэнта Таццяны Караткевіч, партыя левых „Справядлівы свет” плануе вылучыць Сяргея Калякіна на бліжэйшым з’ездзе партыі, што пройдзе неўзабаве. Аб’яднаная грамадзянская партыя вылучае Анатоля Лябедзьку, паведаміла абласны кіраўнік гэтай партыі Аляксандра Васілевіч.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня