На год падоўжаны мандат спецдакладчыка ААН па Беларусі



На 29 сесіі па выніках галасавання Савет па правах чалавека ААН пастанавіў працягнуць мандат спецыяльнага дакладчыка па Беларусі яшчэ на адзін год.

a1221d7040af07af0fba3bcc615d0ee3

На фота: Міклаш Харашці, спецдакладчык Савета ААН па Беларусі

У сваёй выніковай рэзалюцыі Савет па правах чалавека ААН:

– выказвае глыбокую заклапочанасць у сувязі з далейшымі парушэннямі правоў чалавека ў Беларусі, якія носяць сістэмны і сістэматычны характар;

– настойліва заклікае ўрад Беларусі правесці ўсеабдымную рэформу сістэмы правасуддзя і асацыяцый адвакатаў, з тым каб гарантаваць поўную незалежнасць і бесстароннасць судовай сістэмы, прэзумпцыю невінаватасці і права на справядлівае судовае разбіральніцтва;

– настойліва заклікае ўрад Беларусі неадкладна і безумоўна вызваліць і рэабілітаваць цалкам ўсіх палітычных зняволеных;

– настойліва заклікае ўрад Беларусі стварыць нацыянальную праваабарончую ўстанову ў адпаведнасці з Парыжскім прынцыпам.

Для праваабарончай супольнасці краіны важна падаўжэнне мандата спецыяльнага дакладчыка па Беларусі яшчэ на год, асабліва ў перыяд правядзення выбараў прэзідэнта. Таму што выбарчыя кампаніі, як сведчыць папярэдняя практыка, суправаджаюцца узмацненнем і павелічэннем ўзроўню рэпрэсій у краіне», – паведаміў намеснік старшыні ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч.

Рэакцыя прадстаўніка афіцыйнага Менска аб падаўжэнне мандата спецдаклачыка па Беларусі:

Фота з сайту rus.azattyq.org