На канстытуцыйным рэферэндуме будзе толькі адно пытанне
На канстытуцыйным рэферэндуме, які плануюць улады Беларусі, будзе толькі адно пытанне, – распавяла ў інтэрв’ю sputnik.by старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына.
Па яе словах, у выбарчых бюлетэнях яно будзе сфармуляванае так: „Ці ўхваляеце вы ўнясенне змяненняў у Канстытуцыю?”. І будуць толькі два варыянты адказу. Якія менавіта змяненні, удакладняцца не будзе.
Ярмошына дадала, што дату правядзення рэферэндуму назаве Лукашэнка не пазней, чым за 30 дзён да галасавання. Раней улады неаднаразова казалі, што рэферэндум запланаваны на люты наступнага года, хутчэй за ўсё — на яго другую палову. Перад гэтым апошні рэферэндум праходзіў у Беларусі ў 2004 годзе. На ім адмянілі абмежаванне ў два тэрміны для пасады прэзідэнта.
Беларускае Радыё Рацыя