У Крыме пачаліся вучэннні ўнутраных войск РФ



На тэрыторыі анэксаванага Крыма пачаліся масавыя вучэнні ўнутраных войск Расейскай Федэрацыі. Гэтыя вучэнні будуць праводзіцца ва ўсіх буйных гарадах паўвострава.

2016-01-16_achromienka_krym_navuczanne_mus

Больш падрабязна распавядзе наш украінскі карэспандэнт Марцін Война:

Першы этап вучэнняў расейскіх унутраных войск на тэрыторыі анэксаванага Крыма праходзіць у Ялце, на стадыёне “Авангард”. Байцы, узброеныя гумовымі дубінкамі, газавымі балонамі і электрашокерамі, у якасці абароннага рыштунку выкарыстоўваюцца бронекамізэлькі, шаломы і гумовыя дубінкі. Большасць байцоў – не крымскія ўраджэнцы, а прызыўнікі з цэнтральных рэгіёнаў Расейскай Федэрацыі і рэспублік Паўночнага Каўказа, але ж сярод іх таксама заўважаныя былыя байцы ўкраінскага “Беркута”, якія здрадзілі прысязе і перайшлі на бок акупантаў.

Сцэнарый вучэнняў – разгон масавых акцый пратэсту, а таксама затрыманні пратэстоўшчыкаў.

Аналітыкі вытлумачваюць гэтыя вучэнні масавай незадаволенасцю крымчанаў той сітуацыяй, якая склалася на паўвостраве.

Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя