На Кубе чакаюць Лукашэнку ў найбліжэйшы час з чарговым візітам



„Аляксандр Лукашэнка ажыццявіў ужо тры візіты на Кубу, і ў найбліжэйшы час мы чакаем яго з чарговым візітам”, — заявіла намеснік міністра замежных спраў Кубы Ана Тэрэсіта Гансалес Фрага 17 верасня ў Менску на сустрэчы з намеснікам старшыні Палаты прадстаўнікоў Баляславам Пірштуком.

Фото: AFP/ ASHRAF SHAZLY

Для Кубы Беларусь, адзначыла яна, з’яўляецца брацкай краінай, бо дзяржавы звязаны даўнімі сувязямі дружбы.

„Палітычныя адносіны паміж краінамі знаходзяцца на самым высокім узроўні. Мы павінны працягваць і развіваць іх, а таксама развіваць адносіны па ўсіх кірунках, уключаючы парламенцкі”, — адзначыла намеснік міністра.

У Кубы і Беларусі, заявіла яна, падобныя пазіцыі не толькі ў двухбаковых адносінах, але і на міжнароднай арэне. „Куба захапляецца тым, як Беларусь супрацьстаіць санкцыям, уведзеным ЗША і Еўразвязам. Куба таксама выказвае падзяку за падтрымку ў барацьбе з супрацьстаяннем блакадзе, якая набірае ўсё большую сілу і з’яўляецца перашкодай эканамічнаму развіццю кубінскага грамадства”, — сказала намеснік міністра.

belapan.by