На Андруся Цянюту з МФ ціснуць міліцыянты
На маладафронтаўца Андруся Цянюту міліцыянты аказваюць ціск. Як паведаміў грамадскі актывіст, супрацоўнікі праваахоўных органаў настойліва запрашаюць яго з’явіцца ў РАУС Чыгуначнага раёну.
Сустаршыню Маладога Фронту Андруся Цянюту спрабавалі праз тэлефон выклікаць у міліцыю, маўляў, актывісту неабходна азнаёміцца з нейкай паперай суда. Калі актывіст запатрабаваў позву, то яго прыстрашылі прымусовым прывадам. Маладафронтавец адмовіўся з’явіцца ў міліцыю без позвы. На дадзены момант спробаў забраць яго ў РАУС не было.
Актывіст звязвае ціск з боку міліцыянтаў з днём Незалежнасці. Нагадаем, 24 гады таму Беларусь абвясціла Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце.
Беларускае Радыё Рацыя, Гомель