На мяжы Сірыі і Турцыі збіты расейскі ваенны самалёт
У Сірыі каля мяжы з Турцыяй збіты расейскі вайсковы самалёт. Пра гэта паведамляе ў аўторак, 24 лістапада, Reuters са спасылкай на турэцкі тэлеканал Haberturk.
Турэцкае бюро CNN са спасылкай на крыніцы піша, што самалёт парушыў паветраную прастору Турцыі і быў збіты. Пілоты катапультаваліся.
Ваенны самалёт Су-24 уваходзіў у склад расейскай авіягрупы, паведамілі ў Мінабароны РФ. У ведамстве сцвярджаюць, што самалёт не парушаў паветранай прасторы Турцыі.
#SONDAKİKA! Türkmen Dağı’nın yakınına savaş uçağı düştü… Uçağın düşme anını Habertürk TV ekibi görüntüledi https://t.co/PCUK9Z6RTA
— Habertürk TV (@HaberturkTV) 24 ноября 2015
