На мяжы з Літвой зноў масавыя затрыманні нелегадьных мігрантаў



На беларуска-літоўскай мяжы ў суботу затрыманыя 39 нелегальных мігрантаў. Як паведамляе памежная служба Літвы, замежнікі назваліся грамадзянамі Гамбіі, Гвінеі і Марока. Аднак ніякіх дакументаў у іх не было. У гэтым годзе нелегальных мігрантаў з гэтых краін яшчэ не затрымлівалі, адзначае ведамства.

Нядзельная раніца таксама пачалася з затрыманняў — чатырох іракскіх грамадзян і чатырох грамадзян Індыі.

Усяго ў гэтым годзе ў Літву з Беларусі спрабавалі ўехаць 555 нелегальных мігрантаў, у тым ліку 39 беларусаў. Гэта амаль у сем разоў больш, чым было за ўвесь 2020 год.

tut.by