На мяжы затрымалі Мікалая Статкевіча і начапілі на яго кайданкі
Памежныя службы Беларусі затрымалі лідара Беларускага нацыянальнага кангрэса Мікалая Статкевіча, калі той кіраваўся разам з жонкай на сваім аўтамабілі ў Літву. Марына Адамовіч паведаміла ў фэйсбуку наступнае:
„На пераходзе Лоша Мікалая папрасілі выйсці з машыны і без тлумачэнняў закавалі ў кайданкі. Пакуль нічога не вядома. Машыну таксама „закавалі”. Хаця мне сказалі, што да мяне „прэтэнзій няма”. Адно, што цвердзяць: „У нас загад””.
Магчыма, затрыманне звязанае з неадбытым адміністратыўным арыштам палітыка. Падрабязнасці затрымання высвятляюцца.
Стала вядома, што прыкладна праз 40 хвілін кайданкі былі знятыя, ім вярнулі аўтамабіль і прапусцілі без тлумачэнняў і выбачэнняў.