На некаторых выбарчых участках Гародні і Ліды – пераможца Святлана Ціханоўская



На некаторых выбарчых участках Гародні, а таксама ў Лідзе – старшыні камісіяў у асноўны дзень галасавання правялі сумленны і празрысты падлік галасоў. Вывешаныя выніковыя пратаколы на шыбах участкаў з рэальнымі вынікамі былі падтрыманыя выбарцамі, якія чакалі вынікаў ля брамаў школ. Кажа назіральнік ад кампаніі „Праваабаронцы за свабодныя выбары” Раман Юргель з Гародні:

– Участак №110 Кастрычніцкага раёна Гародні, дзе каіраўнік камісіі Уладзімір Паталета – ён з аднаго з прадпрыемстваў Гародні, вывесіў пратакол, у якім пераможца – Святлана Ціханоўская. 1064 галасы за яе. Гэта было вельмі дзіўна. Усе сталі пляскаць  у далоні, віншаваць яго за такі грамадскі ўчынак, за такі празрысты падлік галасоў.

Таксама вядома, што выніковы пратакол за перамогу Святланы Ціханоўскай прызнала камісія выбарчага вучастка нумар 74.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня