На пагрозы пазбаўлення жыцця праваахоўнікі не рэагуюць
Рэакцыі на пагрозы пазбаўлення жыцця ў дачыненні да кандыдата ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Сяргея Мазана ад берасцейскіх праваахоўных органаў так і не паступіла.
„Скаргі былі пададзеныя ў пракуратуру, следчы камітэт і РАУС”, – адзначыў палітык:
– Следчы камітэт нам адказаў, што гэта не іх поле дзеяння, акруговая і цэнтральная камісіі адказалі, што яны не бачаць у гэтым парушэння заканадаўства.
Паводле Сяргея Мазана, у акруговую выбарчую камісію і цэнтральную выбарчую камісію былі накіраваныя звароты дадаткова.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце