На пасаду прэзідэнта Літвы будуць прэтэндаваць 9 кандыдатаў



Цэнтральная выбарчая камісія Літвы аб’явіла канчатковы спіс кандыдатаў на пасаду прэзідэнта краіны на маючыя адбыцца выбары, якія пройдуць 12 траўня.

Усяго на пасаду прэзідэнта Літвы прэтэндуюць 9 кандыдатаў: прэм’ер-міністр Саўлюс Скверняліс, еўрапарламентарыі Валенцінас Мазуроніс і Вальдэмар Тамашэўскі, кандыдат ад Сацыял-дэмакратычнай партыі Віцяніс Андрукайціс, дэпутаты парламента Міндаўгас Пуйдокас, Нагліс Пуцейкіс і Інгрыда Шыманітэ, філосаф Арвідас Юазайціс і эканаміст Гітанас Наўседа.

Паведамляецца, што афіцыйна яны стануць кандыдатамі 12 красавіка, і з гэтага моманту змогуць карыстацца прававой недатыкальнасцю.

elta.lt