На пасаду старшыні АГП прэтэндавалі чатыры чалавекі
На пасаду старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі прэтэндавалі чатыры чалавекі: Васіль Палякоў, Мікалай Казлоў, Людміла Гразнова і Максім Жарноўскі.
Яшчэ некалькі чалавек — Генадзь Ананьеў, Аляксандр Дабравольскі, Анатоль Паўлаў і Анатоль Лябедзька — узялі самаадвод.
Цяперашні старшыня АГП Лябедзька заявіў, што „мае прынцыповую пазіцыю адысці ад прыняцця палітычных рашэнняў у партыі”. Пры гэтым ён адзначыў, што адкрыты для ўсіх для дыялогу, а ў самога яго ёсць ідэі, якія ён хацеў бы рэалізаваць у будучыні.
АГП Лябедзька назваў „партыяй аўтарытэтаў і каштоўнаснай альтэрнатывы”.
Вынікі выбараў старшыні партыі будуць вызначаны тайным галасаваннем.
belapan.by
