На пікет Таццяны Караткевіч у Берасці адбыўся напад



Напад на пікет сяброў ініцыятыйнай групы па вылучэнню кандыдатам у прэзідэнты, лідара ініцыятывы ’’Народны рэферэндум’’ Таццяны Караткевіч адбыўся ў Берасці. Невядомы мужчына спрабаваў перашкодзіць збору подпісаў, сарваў сцяг, лаяўся. Актывіст адразу выклікаў міліцыю, аднак злачынца паспеў збегчы. Пра гэта распавёў сябра ініцыятыўнай групы.

– Пры зборы подпісаў на вуліцы Савецкай, скрыжаванне з Астроўскага, мужчына гадоў 55-60, проста відаць у яго здалі нервы, падыйшоў і зламаў дрэўка сцяга. Разам са мной збірала подпісы цяжарная маладая жанчына, ён да яе, размахваючы рукамі, пабёг, з крыкамі “бандэраўцы” і нецэнзурна лаяўся.

Гэта ўжо не першы выпадак нападаў на пікеты непраўладных патэнцыйных кандыдатаў у прэзідэнты ў абласных гарадах.

Актывісты лічаць, што гэта – адзін з метадаў псіхалагічнага ціску на сябраў выбарчых штабоў.

Беларускае Радыё Рацыя