На пратэстнай акцыі ў Маскве затрымана некалькі соцень чалавек



На Бульварным кальцы Масквы 3 жніўня прайшла чарговая несанкцыянаваная акцыя ў падтрымку кандыдатаў у Масгардуму, якім адмовілі ў рэгістрацыі, паведамляе РБК. 

Паліцыя паведаміла пра 600 затрыманых, праваабаронцы – пра 685. Паводле звестак МУС, у акцыі прынялі ўдзел каля 1500 чалавек.

Сярод затрыманых ёсць непаўнагадовыя і журналісты.

Прамая трансляцыя:

Адначасова дазволеная ўладамі акцыя супраць нядопуску незалежных кандыдатаў у Масгардуму прайшла ў Санкт-Пецярбурзе. Сабралася каля 2000 чалавек. Паліцыя правяла адзінкавыя затрыманні.

Нагадаем, што акцыі пратэсту пачаліся з-за адмовы выбаркамаў зарэгістраваць на выбары ў Масгардуму асноўных кандыдатаў ад апазіцыі.

Папярэднія пратэсты 27 ліпеня ў расейскай сталіцы паліцыя і Расгвардыя жорстка разагналі. Былі затрыманыя больш за 1300 чалавек.

Фота: РБК