На саміт „Усходняга партнёрства” едзе Макей
На саміце Усходняга партнёрства ў Рызе Беларусь прадставіць міністр замежных спраў Уладзімір Макей. Пра гэта паведаміў TUT.BY дзяржаўны сакратар МЗС Латвіі Латвіі Андрэйс Пілдэговічс.
Саміт „Усходняга партнёрства” пройдзе ў Рызе 21-22 траўня. На мінулым саміце, які прайшоў у Вільні восенню 2013 года, Беларусь таксама прадстаўляў Уладзімір Макей.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота БЕЛТА
