На саміце Еўрарады дамовіліся па бюджэце



Чальцы Еўрапейскага Звяза дамовіліся па бюджэце.

На саміце Еўрарады ўхвалілі пагадненне пра рэгуляванне „грошай за вяршэнства закона”. То бок, увядзення залежнасці бюджэтных выплат ад стану права ў канкрэтнай дзяржаве.

Супраць такога механізму выступалі Польшча і Вугоршчына, але яны атрымалі палітычнае абяцанне наконт таго, што прымяненне новай нормы будзе адкладзена на два-тры гады.

Беларускае Радыё Рацыя