На што варта звярнуць увагу назіральнікам?



У працяг тэмы датэрміновага галасавання. На што варта звярнуць найперш увагу, калі вы сталі назіральнікам на выбарах?

Валянцін Стэфановіч

Валянцін Стэфановіч

Свае парады дае намеснік старшыні Праваабарончага цэнтра “Вясна” Валянцін Стэфановіч:

– Па-першае, папрысутнічаць пры пламбаванні скрыняў само сабой. Прасачыць, каб камісія працавала паводле графіка працы. Прасачыць, каб пасля заканчэння галасавання шчыліна была заклеена паперай, на якой павінны распісацца старшыня камісіі і яго намеснік. Каб быў вывешаны пратакол на ўчастку з указаннем колькі бюлетэняў атрымана было выбаршчыкамі, колькі папсавана, колькі бюлетэняў увогуле атрымана, то бок колькі чалавек прыйшло прагаласавала.

Паводле праваабаронцы, асабліва пільна варта сачыць за тымі ўчасткамі, дзе галасуюць студэнты. Назіральнік можа стаць сведкам парушэнняў. Размова ідзе найперш пра прымусовае датэрміновае галасаванне.

Стас Дэдэрка, Беларускае Радыё Рацыя