На Статкевіча склалі адміністрацыйны пратакол



На Мікалая Статкевіча, які арганізаваў пікет за свабодныя выбары, складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні.

11091424_10154200666285031_5058908486592296143_n

11986597_10154200666275031_3373894713915208163_n

Складаючы пратакол на Статкевіча міліцыянт не саромеючыся перапісаў пратакол з Дня Волі 2010 г. (Фота Denis Dziuba)

Пратакол складаў лейтэнант міліцыі, якому палітык аддаў пашпарт, каб не адцягвацца ад размовы з грамадзянамі. Паэт і палітык Уладзімір Някляеў заявіў, каментуючы сітуацыю, што грамадзяне падчас выбарчай кампаніі маюць права выказваць сваё меркаванне не толькі словам, але і справай. Міліцыянт папярэдзіў, што акцыя не санкцыянаваная, і параіў разыходзіцца, пасля чаго пайшоў.

Як паведамляе БелаПАН, Статкевіч заявіў, што дзень выбараў 11 кастрычніка ў палітычным плане яго не цікавіць, аднак да гэтага дня ён і яго паплечнікі маюць намер запрашаць на вулічныя сустрэчы «кандыдата Лукашэнку».

На пікет прыйшоў Алесь Міхалевіч, які вярнуўся некалькі дзён таму з эміграцыі. Ён заявіў, што не збіраецца ні за што агітаваць, а проста хоча паназіраць.