На сустрэчу з Караткевіч у Гародні прыйшло каля 300 чалавек



Сярод прысутных былі людзі рознага ўзросту: ад навучэнцаў каледжаў да ветэранаў з медалямі. Таццяна Караткевіч прадставіла прысутным сваю праграму. Давераная асоба кандытата ў прэзідэнты Сяргей Вазьняк быў мадэратарам сустрэчы, на якой задаваліся розныя пытанні. Гарадзенцаў цікавіла як Таццяна Караткевіч ставіцца да расейскай вайсковай базы ў Беларусі, ці будзе люстрацыя для чыноўнікаў, калі Таццяна стане прэзідэнтам. Тацяна Караткевіч пракаментавала сустрэчу з гарадзенцамі наступнымі словамі:

– Пытанні, з якім звяртаюцца да мяне людзі, калі мы прыходзім на сустрэчу, а прыходзяць 50-100 чалавек, яны азіраюцца і кажуць, нешта нас няшмат. Дык вось я хачу вас запэўніць, тых людзей, якія сёння хочуць зменаў, хочуць лепшай будучыні для сябе і сваіх сем’яў – шмат. Прашу вас у гэта паверыць, таму што гэтаму ёсць доказы. Таму што сёння вы на сустрэчы. Сёння вялікую ролю граюць СМІ, сацыяльныя сеткі.

Каб сабраць людзей на гэту сустрэчу былі задзейнічаны гарадзенскія СМІ, блогі, а прадстаўнікі каманды Караткевіч у Гародні запрашалі людзей на спатканне, абляпіўшы гарадзенскі раён Дзевятоўка ўлёткамі- запрашэннямі. Прадстаўнікі каманды Караткевіч лічаць, што на сустрэчу прыйшла самай вялікая колькасць асобаў на сустрэчу Караткевіч па Гарадзеншчыне. Сустрэчы ўжо адбыліся ў Наваградку і Дзятлаве, Бярозаўцы, Лідзе ды Слоніме. 30 верасня Тацяну Караткевіч чакае Ваўкавыск.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя