На таджыцка-кыргызскай мяжы адбыўся ўзброены канфлікт
Увечары 27 студзеня на таджыцска-кыргыскай мяжы пачалася перастрэлка паміж памежнікамі дзвюх краінаў.

Фота: uz.sputniknews.ru
Крыніцы Радыё Свабода паведамілі пра гібель сама меней аднаго жыхара таджыкскага сяла Саманіён. У Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) паведамілі аб параненых у выніку страляніны.
Кыргызы кажуць, што таджыкскі бок выкарыстоўвае мінамёты і гранатамёты.
Таджыкскія памежнікі, у сваю чаргу, сцвярджаюць, што першымі стральбу пачаў кыргызскі бок, а яны самі толькі адкрылі агонь у адказ.
«Трое таджыкскіх вайскоўцаў параненыя, іх даставілі ў Цэнтральную клініку горада Ісфара», — паведамляе «Sputnik Таджыкістан».
Мяжа Кыргызстана і Таджыкістана перыядычна становіцца зонай канфліктаў паміж мясцовымі жыхарамі і памежнікамі дзвюх краін, якія ўзнікаюць з-за недэлімітызаваных участкаў. На іх немагчыма вызначыць, як пралягае мяжа паміж дзяржавамі.
