На Ціханоўскую і BYPOL завялі крымінальную справу
Генеральная пракуратура Беларусі пачала крымінальную справу за падрыхтоўку акту тэрарызму. Пра гэта журналістам дзяржаўных СМІ паведаміў генеральны пракурор Андрэй Швед.
«Генпракуратура на падставе матэрыялаў Камітэта дзяржбяспекі і МУС распачала ў дачыненні да Ціханоўскай і ўдзельнікаў так званай ініцыятывы BYPOL крымінальную справу за падрыхтоўку акту тэрарызму арганізаванай групай паводле артыкула 289 Крымінальнага кодэкса. Названыя асобы спрабавалі ўчыніць выбухі і падпалы ў сталіцы і іншых гарадах. Затрыманы з доказамі злачынства грамадзянін Маляйчук ужо даў паказанні пра арганізатараў тэракту», — заявіў ён.
Раней МУС Беларусі заявіла, што ў Печах пад Барысавам аператыўнікі ГУБАЗіК затрымалі 35-гадовага жыхара Пінскага раёна, які нібыта рыхтаваў два тэрарыстычныя акты —Там дадалі, што «сляды вядуць у BYPOL», з якой затрыманы падтрымліваў шчыльную сувязь.
У сваю чаргу ініцыятыва былых беларускіх сілавікоў назвала заяву МУС «абсурднай». Паводле ініцыятывы, 25 сакавіка ў рамках плану дыскрэдытацыі пратэставага руху Камітэт дзяржбяспекі рыхтаваў тэракт у адным з будынкаў органаў унутраных спраў.
Беларускае Радыё Рацыя