На ўзбраенне арміі Беларусі паступіў чарговы камплект «Іскандэр-М»



Міністэрства абароны Беларусі паведаміла пра дастаўку з Расеі яшчэ аднаго камплекта ракетнага комплексу «Іскандэр-М». Як сцвярджаецца, гэты комплекс «лічыцца найлепшым у свеце ў сваім класе».

1-га лютага гэтага года Мінабароны Беларусі заявіла, што вайскоўцы прыступілі да поўнай самастойнай эксплуатацыі «Іскандэра». Пазней паведамлялася пра навучанне спецыялістаў у Расеі, у тым ліку для абслугоўвання ядзерных боегаловак.