На загад Лукашэнкі ўзмацняецца ахова дзяржаўнай мяжы на «найбольш значных» кірунках



Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі паведаміў пра ўзмацненьне аховы дзяржаўнай мяжы. «Павялічаная колькасьць нарадаў, здзейснены манэўр сілаў і сродкаў з другасных кірункаў на найбольш значныя», — расказаў  афіцыйны прадстаўнік Дзяржаўнага памежнага камітэту Антон Бычкоўскі. Сёньня намесьнік міністра замежных ААН па справах уцекачоў у Беларусі Мулусэў Мамо, заявіў пра «непрымальнасьць барбарскіх мэтадаў гвалтоўнага выправаджэньня шукальнікаў прытулку на тэрыторыю Беларусі ў парушэньне палажэньняў Канвэнцыі аб статусе ўцекачоў». Сёння ж у замежнапалітычнае ведамства ЭЗ быў выкліканы часовы павераны ў справах Беларусі пры Эўразьвязе Пётр Шульга, якому заявілі, што Менск мусіць выконваць свае абавязаньні ў барацьбе з нелегальнай міграцыяй.

На сённяшняй нарадзе з сілавікамі Лукашэнка даручыў узмацніць ахову дзяржаўнай мяжы. «Ад сённяшняга дня ніводная нага на тэрыторыю Беларусі з сумежнага боку, няхай гэта будзе поўдзень ці захад, ступіць не павінна, — загадаў Лукашэнка. — Закрыйце кожны мэтр мяжы»