«Начныя ваўкі» збіраюцца ўехаць у Польшчу паасобку (абноўлена)



Заснавальнік і ідэйны кіраўнік мотаклубу «Начныя ваўкі» Аляксандр Залдастанаў распавёў, якім чынам яго сябры маюць намер абысці забарону Варшавы на ўезд у краіну. „Нам не дазволілі ўезд калонай. Значыць, пусцяць па адным. Мы вырушым з розных месцаў,” – сказаў кіраўнік „Начных ваўкоў”. Улады Польшчы забаранілі ўезд у краіну удзельнікам расейскага байк-клубу «Начныя ваўкі», які планаваў ажыццявіць мотапрабег у гонар 70-годдзя перамогі над фашызмам.

У ведамстве патлумачылі, што падставай для такога рашэння стала адсутнасць неабходнай інфармацыі пра план знаходжання групы ў Польшчы, паездак і маршрутаў чальцоў клуба. Кажа прэс-сакратар польскага МЗС Марцін Вайцяхоўскі:

– Мы неаднаразова прасілі расейскі бок пра ўдакладненне гэтых дадзеных. Аднак ніводнага разу не атрымалі іх у такой форме, каб мець інфармацыю адносна начлегу, праграмы, маршруту і прыпынкаў. А гэта абавязковая інфармацыя, каб належным чынам забяспечыць праезд. Нашае рашэнне не мае палітычнага падтэксту, рашэнне гэтае абапіраецца на фармальныя падставы.

„Начныя ваўкі” – гэта нацыяналістычны мотаклуб, які сябруе з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным. Суполка падтрымала далучэнне Крыму да Расеі. Лідар клуба Аляксандр „Хірург” Залдастанаў знаходзіцца ў спісе асоб, якім забаронены ўезд у Злучаныя Штаты Амерыкі.

* * *

Польскае Міністэрства замежных спраў накіравала дыпламатычную ноту ў расейскую амбасаду з інфармацыяй аб адмове ва ўездзе на тэрыторыю Польшчы арганізаванай групе матацыклістаў, якія згуртаваныя ў прапуцінскім клубе „Начныя ваўкі”.

11102972_1396046057384331_4355633944372641333_n

У ведамстве патлумачылі, што падставай для такога рашэння стала адсутнасць неабходнай інфармацыі пра план знаходжання групы ў Польшчы, паездак і маршрутаў чальцоў клуба. Гэтыя дадзеныя неабходныя для забеспячэння належнай бяспекі ўдзельнікаў і адпаведнай арганізацыі праезду.

Таксама паведамляецца, што польскі МЗС атрымаў ад расейскага боку інфармацыю пра акцыю занадта позна – менш чым за тыдзень да запланаванага пачатку мерапрыемства.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота slon.ru