Надзеі Саўчанцы працягнулі арышт на паўгода



Данецкі гарадскі суд Растоўскай вобласці падоўжыў арышт ўкраінкі Надзеі Саўчанкі на паўгода. Пра гэта напісаў у сваім Twitter яе адвакат Марк Фейгін.

«Саўчанку пакінулі пад вартай», – гаворыцца ў паведамленні адваката.

Суд задаволіў хадайніцтва абвінаваўцы. Абарона настойвала на змене меры стрымання без утрымання пад вартай. Слуханне працягваецца.

Надзея Саўчанка знаходзіцца пад арыштам з ліпеня 2014 года. Па версіі следства, лётчыца «вяла схаванае назіранне і карэкціроўку артылерыйскага абстрэлу» па блокпосце ў Луганскай вобласці, на якім знаходзіліся ў ліку іншых карэспандэнты расейскага тэлеканала Ігар Карнялюк і Антон Валошын. У выніку абстрэлу журналісты загінулі. Акрамя таго, мяркуецца, што Саўчанка незаконна перайшла мяжу РФ. Яна не прызнае віну і сцвярджае, што сепаратысты ўзялі яе ў палон, а затым выдалі Расеі.

Беларускае Радыё Рацыя