Надзея Саўчанка аднавіла сухую галадоўку
Украінская лётчыца Надзея Саўчанка, асуджаная расейскім судом на 22 гады зняволення, распачала сухую галадоўку. Пра гэта паведаміў у сваім Твітары адвакат Саўчанкі — Марк Фейгін. Украінка адмовілася абскарджваць прысуд і заявіла, што распачне галадоўку, як толькі рашэнне суда ўступіць у сілу.
Саўчанку абвінавацілі ў датычнасці да забойства двух расейскіх журналістаў на Данбасе, а таксама ў незаконным перасячэнні расейскай мяжы. Сама лётчыца катэгарычна адмаўляе гэтыя абвінавачанні. Міжнародная супольнасць патрабуе яе неадкладнага вызвалення.
