Надзея Саўчанка адновіць сухую галадоўку
Украінская ваеннаслужачая Надзея Саўчанка, якую расейскі суд прыгаварыў да 22-х гадоў пазбаўлення волі, з 6-га красавіка адновіць сухую галадоўку.
Пра гэта ў сваім твітары паведаміў яе адвакат Марк Фейгін. Адгаварыць Саўчанку ад гэтага рашэння не ўдалося нават яе сястры Веры.
Фейгін таксама паведаміў, што асуджаная перастала есці дзіцячае харчаванне і п’е толькі ваду. Як удакладніў адвакат Мікалай Полазаў, які разам з Фейгіным наведаў Саўчанку ў ШЫЗА, стан здароўя асуджанай ацэньваецца як стабільны, яе вага складае 64 кілаграмы.
Сёння — апошні дзень, калі прысуд Данецкага гарадскога суда Растоўскай вобласці Надзеі Саўчанцы можа быць абскарджаны. З заўтрашняга дня ён падлягае выкананню.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота yabloko.ru