Надзея Саўчанка спыніла галадоўку
Адвакат Саўчанкі пацвердзіў, што яна «часткова спыніла галадоўку». «Я выйшаў ад Надзеі Саўчанкі. Я пацвярджаю словы ФСВП (Федэральнай службы выканання пакаранняў) пра частковае спыненне галадоўкі», — напісаў Марк Фейгін на сваёй старонцы ў Twitter .
Раней Федэральная служба выканання пакаранняў Расеі апублікавала паведамленне:
«Сёння абвінавачаная Надзея Саўчанка пагадзілася выконваць рэкамендацыі лекараў па падтрыманні стану свайго здароўя і дала згоду на прыём курынага булёну. Надзея Саўчанка застаецца пад дынамічным назіраннем лекараў-спецыялістаў і працягвае атрымліваць неабходную тэрапію».
Беларускае Радыё Рацыя
Фота REUTERS Maxim Zmeyev
