Адвакат: Надзею Саўчанку дакладна перададуць Украіне
Адвакат Надзеі Саўчанкі Ілля Новікаў лічыць, што «рашэнне ўжо прынята» і Расея выдасць Саўчанку Украіне пасля вынясення прысуду. Пра гэта ён распавёў у інтэрв’ю „Дажджу„.
Раней Мінюст Расеі паведаміў, што грамадзянку Украіны Надзею Саўчанку могуць выдаць Украіне. Пра гэта 1 кастрычніка паведаміў „Інтэрфакс„.
Расейскі Мінюст дапусціў выдачу Украіне Надзеі Саўчанка, калі ўкраінскі суд прызнае рашэнне расейскага суда, у тым ліку ў пытанні, датычным парадку і ўмоваў адбыцця пакарання. Мінюст растлумачыў, што Саўчанка можа быць перададзена на радзіму для далейшага адбывання пакарання пры выкананні шэрагу ўмоў. Сярод умоў – ўступленне ў законную сілу прысуду суда і згода асуджанага. Гэтыя пытанні вырашаюцца на падставе палажэнняў Канвенцыі аб перадачы асуджаных асоб 1983 і КПК РФ.