Нафта і золата падаражэлі пасля забойства іранскага генерала
Нафта і золата падаражэлі на фоне нестабільнасці на Блізкім Усходзе, выкліканым забойствам іранскага генерала Касэма Сулеймані. Пра гэта паведамляе агенцтва Bloomberg.
Золата падаражэла да максімуму за апошнія шэсць гадоў, дасягнуўшы цаны 1,576.85 даляра за тройскую ўнцыю. Цана на нафту маркі Brent перавысіла адзнаку ў 70 даляраў за барэль.
Даходнасць 10-гадовых аблігацый ЗША знізілася больш чым на адзін базісны пункт да 1,77 адсотка, што паказвае павышэнне цікавасці інвестараў да гэтых каштоўных паперах.
Іранскі генерал Касэм Сулеймані, які камандаваў спецназам у складзе Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі, быў забіты ўдарам з дрона ў раёне багдадскага аэрапорта 3 студзеня. Удар быў нанесены па распараджэнні прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. У Пэнтагоне заявілі, што генерал распрацоўваў планы нападу на амерыканскіх дыпламатаў і вайскоўцаў у Іраку.
Забойства высокапастаўленага вайскоўца абвастрыла сітуацыю ў рэгіёне. Парламент Ірака запатрабаваў вывесці з краіны замежныя войскі, Іран заявіў пра фактычную размарозку ваеннай ядзернай праграмы, прэзідэнт Ірана назваў атаку «тэрарыстычным актам» і паабяцаў, што «Амерыка дорага за яго заплаціць».