НАК выказалася па пытанні аднаўлення санкцый ЗША
Народнае антыкрызіснае кіраванне выказалася па пытанні аднаўлення санкцый ЗША. На думку апазіцыі, «толькі вызваленне ўсіх без выключэння палітвязняў да 26 красавіка можна разглядаць як дастатковае выкананне ўмоў, вылучаных рэжыму Лукашэнкі з боку Дзярждэпартамента ЗША”.
Толькі так НАК абгрунтоўвае сэнс свайго паслання ў адрас Упраўлення па кантролі за замежнымі актывамі ЗША, вынікам якога стала рэкамендацыя Дзярждэпу Мінфіну ЗША не працягваць ліцэнзію для шэрагу прадпрыемстваў «Белнафтахіма».
«Перакананыя, што неабходна дамагацца перагляду абсалютна ўсіх неправасудных і палітычна матываваных прысудаў і вызвалення кожнага, хто знаходзіцца зараз за кратамі па віне рэжыму. І што б ні адбылося 26 красавіка, будзем узмацняць наш ціск, пакуль у краіне не спыніцца тэрор», – падкрэслілі ў НАК.
Беларускае Радыё Рацыя