НАК заклікала краіны Захаду дапамагчы ўратаваць жыццё Ігару Лосіку
Народнае антыкрызіснае кіраванне звярнулася да прадстаўнікоў Еўразвязу, ЗША і Вялікабрытаніі з заклікам скарыстаць усе даступныя сродкі і ўплыў, каб не даць загінуць Ігару Лосіку.
Гаворыць Павел Латушка:
– Мы звяртаемся да вас – прадстаўнікі Еўразвязу, ЗША, Вялікабрытаніі, і просім выкарыстаць усе дасяжныя вам сродкі і ўплыў, каб не даць Ігару Лосіку загінуць.
Ігар Лосік – журналіст і блогер знаходзіцца за кратамі з 25 чэрвеня 2020 году. Супраць яго выставілі тры крымінальныя абвінавачанні. 15 снежня Лосік абвясціў галадоўку – ён галадае ўжо 35 дзён.
Беларускае Радыё Рацыя