НАК заклікала міжнародную супольнасць прызнаць Беларусь акупаванай тэрыторыяй
Народнае антыкрызіснае кіраўніцтва (НАК) выступіла з заявай, у якой назвала Беларусь часова акупаванай тэрыторыяй і заклікала міжнародную супольнасьць даць адпаведную прававую ацэнку.
«Рэжым Лукашэнкі фактычна страціў самастойнасьць у прыняцьці рашэньняў і ў выніку страціў фармальны кантроль над тэрыторыяй Беларусі, — гаворыцца ў заяве НАК, апублікаванай у тэлеграм-канале Паўла Латушкі. — У выніку бесперашкоднага маштабнага ўводу расейскіх узброеных сіл у Рэспубліку Беларусь, яе тэрыторыя выкарыстоўваецца як пляцдарм для нападу на Украіну. Супраць волі беларускага народа краіна аказалася ўцягнутай у вайну і ператварылася ў агрэсара ў адпаведнасьці з нормамі міжнароднага права».
У заяве гаворыцца, што «Беларусь рызыкуе сутыкнуцца і з будучай адказнасьцю за ўдзел у вайне з Украінай, у тым ліку — выплатай Украіне рэпарацый у якасьці кампенсацыі за прычыненыя вайной страты».
