Намеснік дзяржсакратара ЗША Дэвід Хэйл наведае Беларусь 17 верасня



Візіт у Беларусь намесніка Дзяржаўнага сакратара ЗША па палітычных пытаннях Дэвіда Хэйла чакаецца 17 верасня. Гэту інфармацыю пацвердзіў начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі – прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз.

„Праграмай знаходжання запланаваны сустрэча Дэвіда Хэйла на вышэйшым узроўні і перагаворы з міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем. Бакі абмяркуюць пытанні беларуска-амерыканскіх адносін і рэгіянальнай бяспекі”, – заявіў афіцыйны прадстаўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства.

belta.by