Намеснік кіраўніка МЗС абмеркаваў у Польшчы развццё двухбаковага супрацоўніцтва



Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алег Краўчанка 12—13 верасня наведаў Варшаву і ўзяў удзел у беларуска-польскіх кансультацыях паміж МЗС.

Як паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі, польскі бок на кансультацыях узначаліў намеснік міністра замежных спраў Барташ Ціхоцкі.

Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі актуальныя пытанні і перспектывы двухбаковага ўзаемадзеяння па шырокім спектры напрамкаў, а таксама беларуска-еўрапейскія адносіны.

13 верасня ў Польскім інстытуце міжнародных спраў Краўчанка правёў сустрэчу з групай польскіх аналітыкаў і аглядальнікаў, якія спецыялізуюцца на ўсходніх даследаваннях. Былі абмеркаваныя пытанні ролі і месца Беларусі ў сучаснай сістэме міжнароднай бяспекі.

У гэты ж дзень Краўчанка сустрэўся з дэпутатамі польскага сейма, якія ўваходзяць у групу па супрацоўніцтве з парламентам Беларусі, і абмеркаваў пытанні беларуска-польскіх і беларуска-еўрапейскіх адносін.

Падчас знаходжання ў Варшаве Краўчанка наведаў таксама Нацыянальны архіў новых дакументаў і Варшаўскую фондавую біржу.   БелаПАН