Намеснік кіраўніка МЗС Беларусі наведае Брусель
Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алена Купчына 8-10 сакавіка наведае Брусель.
Як паведаміў прэс-сакратар беларускага МЗС Дзмітрый Мірончык, Купчына прыме ўдзел у чарговым раўндзе кансультацый па пытанні мадэрнізацыі паміж Беларуссю і ЕС.
Паводле слоў Мірончыка, запланаваныя таксама сустрэчы Купчыной з прадстаўнікамі кіраўніцтва Еўрапейскай камісіі і Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў.
Мірончык паведаміў, што 10-11 сакавіка ў Менску пройдзе чарговы раўнд кансультацый паміж Беларуссю і ЕС па пагадненнях аб спрашчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі.